У Познані адбылася акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй і ў падтрымку Пятра Маркелава

У Познані адбылася чарговая акцыя ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

80289111_2470383803279563_7346974651425226752_n.jpg


21 снежня ў Познані адбылася чарговая акцыя за Незалежнасць Беларусі, прымеркаваная да падпісання дамоваў інтэграцыі 20 снежня. Акцыя мела на мэце выказаць пратэст супраць інтэграцыі, а таксама падтрымаць палітвязня Пятра Маркелава.

Пятра Маркелава, актывіста грамадскай ініцыятывы Legalize Belarus, 9 снежня арыштавалі на 14 сутак за інцыдэнт, які здарыўся на выбарчым участку падчас выбараў 17 лістапада. Актывіст падазраваў фальсіфікацыі ды патрабаваў пераліку галасоў.


Акцыю арганізаваў Яўген Дудкін, намеснік старшыні Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў. Ён ладзіць у Познані таксама ружанцовыя сустрэчы і малітвы за Беларусь.

Удзельнікі акцыі выказалі згоду з рэзалюцыяй Незалежнасці, якая асуджае інтэграцыі і заклікае кіраўніцтва Польшчы ўвесці за яе адпаведныя санкцыі. Рэзалюцыя будзе высланая Сейму РП і мясцовым дэпутатам у польскіх гарадах.