У Пружанах буйны штраф прысудзілі маці 13 дзяцей за рэпост двухгадовай даўніны
Праваабаронцам стала вядома, што сёння ў Пружанах 30 базавых штрафу (960 рублёў) прызначылі Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай — жанчыне, якая гадуе 13 дзяцей. Судовы працэс узначальваў суддзя Вадзім Мазоль.
Жанчыну
судзілі за спасылку на «экстрэмісцкі» рэсурс, якая была размешчана на яе
старонках у сацсетках два гады таму. Гэту спасылку ў ліпені 2022 года знайшоў
мясцовы міліцыянт, які праглядаў старонкі Вікторыі ў сацсетках.
У сакавіку Вікторыі прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за каментар «Лукашэнка
забіў яшчэ аднаго беларуса» пад рэпостам артыкула пра берасцейца Генадзя
Шутава, які загінуў у жніўні 2020-га года. У гэтым каментары праваахоўнікі
ўгледзелі склад крымінальнага злачынства.