У Пружанах пакаралі за словы «Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!»

12 лістапада 2021 году жыхар Пружанскага раёну патэлефанаваў па нумары «102» і сказаў: «Верым, можам, пераможам. Жыве Беларусь».

imgl7746_logo_1.jpg

Гэта сілавікі расцанілі як «дробнае хуліганства» (па арт. 19.1 КаАП). У выніку мужчыну асудзілі праз 2 месяцы на 10 сутак арышту.

Справу разглядаў суд Пружанскага раёна. У пастанове сказана, што жыхар раёна патэлефанаваў у Пружанскі РАУС на спецыялізаваны нумар 102 «з хуліганскіх памкненняў». Сваім учынкам ён нібыта «парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян».

Інфармацыя аб гэтым працэсе з’явілася ў Банку судовых рашэнняў.

Свайго званка ў міліцыю мужчына на працэсе не адмаўляў. Тое, што «беспадстаўна з хуліганскіх меркаванняў вымавіў некалькі слоў», прызнаў.