У Пскове не знайшлі запісу гімна Беларусі, хакеісты яго спявалі самі (відэа)
У Пскове не знайшлі запісу гімна Беларусі, але юныя беларускія хакеісты не разгубіліся і праспявалі яго пад апладысменты.

Як піша «Прессбол», 9-гадовыя хлопчыкі з каманды СДЮШАР «Юнацтва» атрымалі перамогу на міжнародным турніры ў гэтым расійскім горадзе. Арганізатары ім пасля прынеслі прабачэнні за адсутнасць гімна.
Паводле Еўрарадыё