Вашынгтон плануе знішчыць запасы хімічнай зброі да 2024 года
Улады ЗША маюць намер знішчыць усе запасы хімічнай зброі да канца 2023 года.

У амерыканскім знешнепалітычным ведамстве патлумачылі, што «працягваюць факусавацца» на знішчэнні запасаў у сховішчах у Пуэбла (штат Каларада) і Рычмандзе (штат Кентукі).
Пра тое, што Расія знішчыла апошні хімічны боепрыпас стала вядома 27 верасня, хоць працу па знішчэнні хімічнай зброі ўлады планавалі завяршыць у 2020 годзе.
Усяго ў краіне было знішчана амаль 40 тысяч тон атрутных рэчываў. На гэтыя работы выдаткавалі 316 мільярдаў рублёў, вынікае з матэрыялаў Федэральнага ўпраўлення па бяспечным захоўванні і знішчэнні хімічнай зброі.
Знішчэнне атрутных запасаў адбывалася ў межах абавязацельстваў па Канвенцыі аб забароне хічнай зброі.
Паводле novayagazeta.ru