У Расіі ў 2016 годзе амаль 100 чалавек загінулі ў аддзелах паліцыі, ІЧУ і СІЗА

У Расіі ў 2016 годзе ў аддзелах паліцыі, ізалятарах часовага ўтрымання і СІЗА загінулі як мінімум 99 чалавек. Пра гэта паведаміў праект «Руская Эбола», які фіксуе паведамленні аб смерці затрыманых.

Ілюстрацыйнае фот

Ілюстрацыйнае фот


Часцей за ўсё ў афіцыйных справаздачах паліцыі прычынай смерці называецца «самагубства», а таксама «раптоўнае пагаршэнне самаадчування». Так праваахоўныя органы патлумачылі гібель больш за 80 чалавек. Самаму маладому сярод загінулых было 17 гадоў, самаму старэйшаму — 66.

У 2015 годзе, паводле дадзеных «Рускай Эболы», у аддзелах паліцыі, ізалятарах часовага ўтрымання і СІЗА загінулі амаль 200 чалавек.

У беларускіх турэмных установах таксама зафіксавана нямала выпадкаў раптоўнай смерці даволі маладых і здаровых вязняў.

Так, 29 студзеня ў ізалятары турэмнага шпіталя Жодзінскай турмы № 8 раптоўна памёр 36-гадовы жыхар Менску Алег Багданаў, а 20 верасня ў той самай Жодзінскай турме памёр 39-гадовы маёр міліцыі ў адстаўцы, спартовец Ігар Барбашынскі.

www.svaboda.org