У рэстаран «Поедем, поедим» прыехаў Леанід Якубовіч
Расійскага тэлевядоўцу на ўездзе ў рэстарацыю ля мемарыялу Курапаты сфатаграфавалі ўдзельнікі Курапацкай варты.

Фота ўдзельнікаў Курапацкай варты
Увечары 20 ліпеня ў рэстаран «Поедем, поедим» сталі з'язджацца аўтамабілі, у тым ліку і лімузін на расійскіх нумарах.
«У Курапатах збіраюцца гуляць нейкае вяселле. Кажуць, што быццам «полецуднік» Якубовіч будзе тамадой», — паведамляе тэлеграм-канал «Абарона Курапатаў».
Таксама ўдзельнікі Курапацкай варты даслалі «Новаму Часу» фотаздымак, на якім бачна, што ў аўтамабілі на тэрыторыі «Поедем, поедим» сядзіць чалавек, вельмі падобны да расійскага тэлевядучага Леаніда Якубовіча.

Фота ўдзельнікаў Курапацкай варты
Нагадаем, раней паведамлялася, што Леанід Якубовіч ужо наведваў рэстаран.