У Рызе распавялі, з-за чаго адкладзены візіт Лукашэнкі ў Латвію
У Рызе распавялі, з-за чаго адкладзены візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію.

Аляксандр Лукашэнка / Reuters
На 29 траўня прызначаны першы тур выбараў латвійскага прэзідэнта (яго выбірае парламент і за адзін тур звычайна гэта зрабіць не атрымліваецца). Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што ў тым ліку з-за гэтага візіт адкладзены на нявызначаны тэрмін, інфармуе Радыё Свабода.
Яшчэ ў сакавіку была інфармацыя, што візіт беларускага кіраўніка спешна рыхтуецца, каб паспець да заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Раймандаса Вэюаніса. Эксперты мяркуюць, што ў яго няма шанцаў на пераабранне.
Паводле euroradio.fm