Анатоль Лябедзька запісаў чарговы відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі
Анатоль Лябедзька запісаў чарговы відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Апазіцыянер патрабуе ад кіраўніка дзяржавы даць адказы на на 25 пытанняў — па адным за кожны год кіравання Беларуссю.

Анатоль Лябедзька (кадр з відэа)
Гэтыя пытанні былі сабраныя ў сацсетках у рамках акцыі #дзеадказ, якую правёў Лябедзька. Па яго словах, агулам было праналізавана каля 5000 пытанняў.
Былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі напрыканцы свайго звароту зноў ставіць Лукашэнку ультыматум: "Або адказвайце, або сыходзьце!"
Паводле euroradio.fm