У сеціва выклалі відэа, на якім сілавікі страляюць у пратэстоўцаў 10 жніўня ў Брэсце
Кадры з'явіліся ў тэлеграм-канале «Баста».
![after.jpg after.jpg](/img/v1/images/after.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сеціве з'явілася відэа, на якім сілавікі ўжываюць супраць пратэстоўцаў агнястрэльную зброю. Сцвярджаецца, што падзеі адбываліся ў Брэсце 10 жніўня, дзе ў той дзень сапраўды было горача.
Людзі выйшлі на вуліцы, абураныя вынікамі выбараў. Нагадаем, што на наступны дзень у Брэсце быў паранены і потым памёр адзін з пратэстоўцаў — 44-гадовы Генадзь Шутаў.
Той жа момант, але з іншага ракурса, выклаў тэлеграм-канал «Бінокль».
![brest_protesty_den_vtoroy_2020_1.jpg brest_protesty_den_vtoroy_2020_1.jpg](/img/v1/images/brest_protesty_den_vtoroy_2020_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мужчына, якога паранілі на вуліцы Савецкай у Брэсце.