У Слуцку затрыманы абласны каардынатар Руху «За Свабоду»

Пад час расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР (ад арганізатараў святкавання ля Опернага тэатра ў Мінску) у Слуцку затрыманы мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў.

_60d15b7.jpg


«Мы расклейвалі плакаты, падрыхтаваныя арганізатарамі свята ля Опернага тэатра ў Мінску. У прыватнасці там былі слоганы «Святкуем разам» і іншыя», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.
Па ягоных словах, на гэты момант ён, а таксама актывісты Юрый Мяцельскі і Матанскі знаходзяцца ў РАУС, ідзе працэдура высвятлення іх асобаў.