У шэсці да Лошыцкага яра бяруць удзел каля 30 чалавек

У Мінску праходзіць шэсце да Лошыцкага яра — месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Акцыю традыцыйна праводзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ.

Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода


Як паведамляе БелаПАН, шэсце пачалося ў 12.30 каля ДК «Лошыцкі» (былы ДК Камвольнага камбіната). У ім бяруць удзел каля 30 чалавек, у асноўным прадстаўнікі партыі. Удзельнікі ідуць па тратуары ўздоўж вуліцы Маякоўскага. Яны нясуць мноства бел-чырвона-белых сцягоў, а таксама сімволіку КХП-БНФ.
Акцыя санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Яе ўдзельнікаў суправаджае больш за два дзясяткі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным, а таксама некалькі супрацоўнікаў АМАПа ў форме. Некаторыя з іх вядуць відэаздымку.
У фінальным пункце шэсця — Лошыцкім яры — запланаваны мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Паводле euroradio.fm