Таццяну Севярынец вызвалілі (абноўлена)

Раней спадарыня Таццяна паведаміла Свабодзе, што знаходзіцца ў міліцыі.

2020_09_30_lipka_sud_f4_logo_1.jpg

А 13.40 Таццяна Севярынец выйшла са свайго дому, у двары да яе падышлі невядомыя, прадставіліся супрацоўнікамі Першамайскага РАУС Віцебска — сказалі, што трэба праехаць з імі ў аддзяленне, скласці пратакол, які быў накіраваны да дапрацоўку за ўдзел у акцыі 6 верасня.
Таццяна Севярынец — маці палітзняволенага Паўла Севярынца і пісьменніцы, настаўніцы, даследчыцы Ганны Севярынец, педагог са шматгадовым стажам. Днямі яе пакаралі штрафам за «правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — на лоджыі ва ўласнай кватэры. Паводле супрацоўнікаў Першамайскага РАУС, 30-га жніўня на лоджыі сваёй кватэры спадарыня Таццяна з мужам Канстанцінам Севярынцам і з актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай правялі несанкцыянаваны пікет — з 8-га паверха віталі бел-чырвона-белым сцягам калону ўдзельнікаў акцыі салідарнасці.
Абноўлена:
Праз некалькі гадзін знаходжання ў міліцыі Таццяну Севярынец вызвалілі, паведаміла ў фэйсбуку яе дачка Ганна.