У Гомелі затрымалі мясцовага актывіста Дзяніса Кобрусева
У Гомелі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколага Дзяніса Кобрусева. У яго доме правялі ператрус, забралі тэхніку. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на жонку затрыманага Святлану.

Дзяніс Кобрусеў. Фота з фэйсбука
Ператрус пачалі а 13-й гадзіне, дадому да актывіста прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, амапавец і людзі ў цывільным. З дому забралі ўсю тэхніку, а Кобрусева адвезлі ў Цэнтральны РАУС.
Жонка затрыманага Святлана кажа, што Дзяніса забралі “за заклікі ў тэлеграм-канале да правядзення ў Гомелі несанкцыяваных масавых мерапрыемстваў”. Вядома таксама, што Кобрусеў уваходзіў у склад Гомельскай каардынацыйнай рады, дзейнасць якой зараз прыпынена.
racyja.com