Затрыманая дырэктарка ГА «Экадом» Марына Дубіна. Невядомыя выкарыстоўвалі газ
Гэта адбылося каля 16 гадзін ўнутры культурнага цэнтра «Корпус» у Мінску, паведамляе «Зялёны партал».

Па словах сведак, невядомыя ў форме, але без апазнавальных знакаў прыняліся цягнуць выканаўчую дырэктарку ГА "Экадом", выкарыстаўшы таксама балончык з газам. Пасля яе прымусілі сесці ў машыну на вуліцы Куйбышава.
Раней, 8 верасня, да Марыны Дубінай спрабавалі патрапіць у дом невядомыя.