Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Отчислено» Ігар Кабушкаў
Пра затрыманне адміністратар тэлеграм-канала Отчислено Ігара Кабушкава паведаміла «Наша Ніва». Выданню пра гэта напісала чытачка, якая прадставілася яго сваячкай.

У абед выданню сваячка паведаміла, што да Кабушкава прыйшлі з міліцыі: «Гавораць».
Гэты час Ігар Кабушкаў быў у анлайне, але ўдакладняючыя пытанні журналістаў не чытаў і не адказваў на іх.
Пазней стала вядома, што ён затрыманы.
Перад выбарамі да бацькоў Кабушкава прыходзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і цікавіліся актуальным месцазнаходжаннем сына, каб «пагаварыць». Чым скончылася тая гісторыя, невядома, але Ігар вырашыў не з'язджаць з краіны.
«Отчислено» — найбольшы тэлеграм-канал студэнцкай тэматыкі ў Беларусі.