У вёску пад Лепелем прыляцелі два снарады

На палігоне каля вёскі цяпер праходзяць ваенныя вучэнні, яны працягнуцца да 20 жніўня.

Станцыя ў Лепелі. Ілюстрацыйнае фота cargorwminsk.by

Станцыя ў Лепелі. Ілюстрацыйнае фота cargorwminsk.by


Сёння, 18 жніўня, чытачы «Зерк*ло» паведамілі ў рэдакцыю, што ў вёску Бор Лепельскага раёна на Віцебшчыне пацэлілі снарады.
Па словах чытача, адзін са снарадаў упаў у вясковы агарод, другі — у возера. На шчасце, гэтым разам абышлося без пацярпелых. На месца здарэння прыехалі міліцыя і МНС.
Афіцыйных каментарыяў на гэты конт пакуль няма.
Варта згадаць, што ў 2016 годзе ў Лепельскім раёне ўжо быў падобны выпадак. Тады шэраг беларускіх СМІ паведамілі, што ў цэнтры ваеннага гарадка Заслонава ўпаў і разарваўся снарад, які прыляцеў з мясцовага палігона. Заслонава знаходзіцца недалёка ад вёскі Бор. У Мінабароны тады на гэта адказалі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Падзенне супрацьтанкавага снарада адбылося 16 лютага на ўскраіне палігона і пры гэтым «ніхто не пацярпеў».