
У Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла
- Грамадства
- 10-04-2022
Аб гэтым паведамляе выданне @nashaniva. Цагляны касцёл Ушэсця Дзевы Марыі быў узведзены ў Зембіне (Барысаўскі раён, Мінская вобласць) у 1809 годзе.

Раней на яго месцы знаходзіўся стары драўляны касцёл. У 1932 годзе, падчас антырэлігійнай кампаніі ў СССР, набажэнствы ў храме спыніліся, ён быў зачынены і стаў паступова разбурацца. Урэшце ад яго засталіся толькі сцены і манументальны франтон, упрыгожаны статуяй Маці Божай.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: