У Жлобіне мужчына не мог выплаціць крэдыт і падпаліў сябе

У Жлобіне мужчына не мог выплаціць крэдыт і падпаліў сябе.

zhitel_kaliningradskoy_oblasti_podzheg_skuter_svoey_podrugi_19887.png


Пра гэтую трагічную гісторыю піша раённая газета “Новы дзень”. Крэдыт узяла сям’я, каб дапамагчы дзецям пабудаваць кватэру. Пасля высветлілася, што вяртаць гэтыя грошы ім цяжка, штомесяц трэба было плаціць больш, чым яны зараблялі. Сума з адсоткамі стала большая за 12 тысяч рублёў.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення, калі вырашыў звесці рахункі з жыццём. Ён абліў сябе бензінам і падпаліў. У яго былі 80 % апёкаў плошчы цела. Праз некалькі дзён мужчына памёр у бальніцы.

У гэтым годзе рахункі з жыццём звялі 18 жыхароў Жлобінскага раёна! 11 жыхароў раённага цэнтра і 7 — сельскай мясцовасці. Самому старэйшаму з іх было 75, самаму малодшаму — 24. Амаль усе — людзі працаздольнага ўзросту. І апошні штрых да сацыяльнага партрэту —  3 жанчыны і 15 мужчын.

"Еўрарадыё"