У Жодзіне затрымалі 20 чалавек
Міліцыя паказвае фота з месца падзей.
![photo_2021_04_24_23_57_00.jpg photo_2021_04_24_23_57_00.jpg](/img/v1/images/photo_2021_04_24_23_57_00.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У прыватным сектары Жодзіна затрымалі 20 мясцовых жыхароў — 13 жанчын і сем мужчын, — якія арганізавалі «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэстнай сімволікі». Складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 24.23 КаАП.