«У зону мяне хутчэй». Непаўналетні палітвязень Мікіта Залатароў не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні

Сямнаццацігадовы Мікіта Залатароў, асуджаны за «масавыя беспарадкі» і «гвалт над міліцыяй», не будзе падаваць апеляцыю на прысуд і прашэнне аб памілаванні, паведаміў БелаПАН ягоны бацька Міхаіл Лапуноў, які пабываў на спатканні з сынам у Гомельскім СІЗА.

image_from_ios_2_7.jpg

«Мікіта сказаў, што няма сэнсу пісаць апеляцыю на апошні прысуд. Ён сказаў: «Так, я хворы, камера мяне забівае, але я не хачу паміраць тут. Хачу пад сонцам, на вайне, за цябе, за маму, за брата, каб нездарма». Ён быў адносна бадзёры. Жартавалі. Перадаў ад усіх прывітанне. Кажу яму, што яго сваякі і знаёмыя з Канады, Даніі, Англіі, Германіі, Літвы і Польшчы перадаюць прывітанне і думаюць пра яго. Я вельмі доўга пералічваў кропкі планеты. Мікіта не адчувае сябе адзінокім. Гэта вельмі важна. Пра магчымасць прашэння аб памілаванні Мікіта сказаў: «Не, у зону мяне хутчэй», — распавёў Лапуноў.