У журналісткі Tut.by Алены Талкачовай праходзіць ператрус


Ператрус праходзіць у журналісткі Tut.bу Алены Талкачовай. З пастановай да журналісткі рубрыкі «Грошы і ўлада» прыйшлі два супрацоўнікі ДФР КДК. Адзін — з упраўлення па Магілёўскай вобласці, старшы сяржант фінансавай міліцыі Іван Уладзіміравіч Паграбіцкі. Другі супрацоўнік — з упраўлення ДФР КДК па Гродзенскай вобласці. Яго завуць Дораш Арцём Міхайлавіч, піша «Onliner».

fe9615f5d87b9766a8dfb319f33452b7.jpeg

Пакуль статус Алены Талкачовай не вызначаны. З ёй у кватэры адвакат Мінскай калегіі адвакатаў Таццяна Курадавец. Суседзяў Алены панятымі не пусцілі. Разам з супрацоўнікамі ДФР прыйшлі яшчэ двое мужчын у цёмным.

«Пастанова аб правядзенні ператрусу ад 18 травеня 2021 года, зацверджаная намеснікам дырэктара ДФР КДК палкоўнікам фінансавай міліцыі Пракапуком. Санкцыянавана генпракурорам Андрэем Шведам.

У вытворчасці ДФР КДК знаходзіцца крымінальная справа №21088000009 паводле падазрэння Чэкінай Л. Ю. ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 16 ч. 2 арт. 242 КК "Ухіленне ад выплаты падаткаў".

У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што дырэктар ТАА "Тут Бай медыя" Чэкіна Л. Ю., дзейнічаючы ў групе з галоўным бухгалтарам названага ТАА Асад А. В. пры саўдзеле іншых асоб, ухіліліся ад выплаты ПДВ за 2020 год у асабліва буйным памеры», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле «Нашай Нівы».