У Бабруйску офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” будзе дзейнічаць у прыватнай кватэры

Як адзначае бабруйскі каардынатар кампаніі “Гавары праўду Алена Мядзведзева, офіс у прыватнай кватэры — вымушаны крок. Яна кажа, што зняць нейкае памшяканне ў горадзе пад грамадскую прыёмную ад апазіцыянераў даўно ўжо нерэальна.



gavary_praudu_babrujsk.jpg

— Нейкі час мы здымалі памяшканне ў мясцовай суполкі АГП, яшчэ падчас выбараў. Але на іх “наехалі прадстаўнікі ўлады і кадэбэшнікі, кшталту, яны не маюць права прадастаўляць кут для іншых арганізацый, і мы вымушаныя былі закрыць там грамадскую прыёмную. Офісы, арандаваныя ў прыватнікаў, звычайна існуюць два-тры дні і пасля закрываюцца з падачы тых жа спецслужбаў. Таму ў гэты раз мы вырашылі не рызыкаваць і будзем запрашаць людзей у прыватную кватэру, — тлумачыць Алена Мядзведзева.  

Аксана Самуйлава, якая ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах у Бабруйску, кажа, што офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы — гэта лагічны паслявыбарчы працяг.

— Я не прайшла на выбары па надуманых прычынах, але яшчэ тады паабяцала, што праца будзе працягвацца. Таму і “дэпутатам па Бабруйску буду я. Разам з юрыстам, актывістамі будзем дапамагаць людзям, у тым ліку з прыцягваннем пэўных экспертаў. Назва “офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы кажа ўсё за сябе: мы даўно працуем па гэтай схеме, хочам дапамагчы людзям рэалізоўваць свае ідэі і ініцыятывы, самастойна вырашаць праблемы, — кажа Аксана Самуйлава.

 На фота: Аксана Самуйлава (злева), Алена Мядзведзева (справа)

http://spring96.org/be/news/59011