У Бабруйску з’явіцца прытулак для жанчын, якія патрапілі ў бяду

Хутка ў Бабруйску можа быць завершана ўладкаванне цэнтра падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Покрова. Адной з яго адметнасцяў будзе існаванне прытулку для жанчын, якія маюць у гэтым патрэбу.



pokrova_house.jpg

Дабрачынны цэнтр "Покрова" ў Бабруйску

Па задумцы арганізатараў, тут змогуць прыпыніцца цяжарныя жанчыны і жанчыны з дзецьмі, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. У прытулку зможа размяшчацца да 15 асобаў тэрмінам на адзін год. Жылыя пакоі, кухня, ванна, — дазволяць ім адчуваць сябе тут максімальна кафмортна.

Акрамя даху над галавой, жанчынам будзе прапаноўвацца дапамога псіхолагаў. Ідэя прытулку — прапанаваць жанчыне, якая, напрыклад, стамілася жыць побач з агрэсіўным мужам, магчымасць сыйсці з дому, але пры гэтым быць побач з дзецьмі.

Цэнтр працуе на грамадскіх пачатках. Рамонт вядзецца за кошт сродкаў Дабрачыннага фонда Васілія Вялікага і ахвяраванняў.
spring96.org