У Баранавічах не далі памяшкання для ўсебеларускай дыктоўкі
Сябры Таварыства беларускай мовы прасілі ўлады выдзеліць памяшканне ў адной з гарадскіх бібліятэкаў.
Сябры Таварыства беларускай мовы прасілі ўлады выдзеліць памяшканне ў адной з гарадскіх бібліятэкаў.
Арганізацыя планавала правесці дыктоўку 16 сакавіка, паведамляе “Intex-Press. Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкаму адмовіўся даць сябрам ТБМ памяшканне. У адказе пазначана,
што “памяшканне бібліятэкі прызначанае для бібліятэчнага абслугоўвання і правядзення імпрэзаў, запланаваных адміністрацыяй Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У планах масавай
працы ЦБС беларуская дыктоўка не прадугледжаная, паведамляе аддзел культуры.
Паводле старшыні Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы, летась памяшкання таксама не далі: “У горадзе дзясяткі бібліятэкаў, а для нас не знайшлося ніводнай. Мы плацім
падаткі, на якія ўтрымліваюцца бібліятэкі, але не можам скарыстацца імі на карысць роднай мовы.
Старшыня Баранавіцкай рады ТБМ збіраецца абскарджваць рашэнне выканкаму ў пракуратуры.
Паводле belsat.eu