У БДУІР пацвердзілі прыезд на вучобу 25 нігерыйцаў
Ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва БДУІР 1 лютага пацвердзілі, што ва ўніверсітэт сапраўды прыязджаюць 25 грамадзян Нігерыі. Раней афрыканскія СМІ паведамілі, што ў Беларусь і Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на навучанне накіраваны 146 былых баевікоў антыўрадавых паўстанцкіх войскаў. Нігерыйскія студэнты прыбудуць у Беларусь 2 лютага. Пасля прадстаўлення ва ўніверсітэт пашпартоў і дакументаў аб адукацыі было прынята рашэнне залічыць іх на першы курс навучання. На якіх спецыяльнасцях будуць вучыцца грамадзяне Нігерыі, пакуль не вядома.
Ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва БДУІР 1 лютага пацвердзілі, што ва ўніверсітэт сапраўды прыязджаюць 25 грамадзян Нігерыі. Раней афрыканскія СМІ паведамілі, што ў Беларусь і Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на навучанне накіраваны 146 былых баевікоў антыўрадавых паўстанцкіх войскаў.
Нігерыйскія студэнты прыбудуць у Беларусь 2 лютага. Пасля прадстаўлення ва ўніверсітэт пашпартоў і дакументаў аб адукацыі было прынята рашэнне залічыць іх на першы курс навучання. На якіх спецыяльнасцях будуць вучыцца грамадзяне Нігерыі, пакуль не вядома.
Па дадзеных інфармацыйнага партала “All Africa, нігерыйскія былыя баевікі будуць вывучаць у Беларусі інфарматыку, нафтахімію і радыёэлектроніку.
Кошт навучання для замежных грамадзян на англійскай мове ў БДУІР складаў у 2011 годзе 4,25 тысячы долараў на год, для грамадзян Беларусі — 2,55 тысячы долараў на год (навучання па-англійску за кошт сродкаў бюджэту няма).
У прэс-цэнтры міністэрства адукацыі і прэс-службе БДУ інфармацыяй аб студэнтах-баевіках не маюць.
Даведка:
MEND (The Movement for the Emancipation of the Niger Delta) — антыўрадавая паўстанцкая групоўка, якая змагалася ў дэльце ракі Нігер за нацыяналізацыю нафтавых рэсурсаў Нігерыі.
Некалькі гадоў таму ўрад заключыў з паўстанцамі перамір'е. Баявікі, якая трапілі пад амністыю, былі накіраваныя ў краіны Заходняй Еўропы і СНД на навучанне.
Паводле telegraf.by