У беларускіх школах прагучаў апошні званок

Апошні званок гучыць 30 і 31 мая для беларускіх школьнікаў. У гэтым навучальным годзе базавую школу заканчваюць больш чым 86 тысяч вучняў, сярэднюю — каля 60 тысяч.



01_zvonok.jpg

Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх школах краіны.
 

У сталічнай гімназіі № 13 урачыстая лінейка прайшла ў лепшых школьных традыцыях. У праграме — афіцыйная частка і, канешне, школьны вальс і абавязковы сімвалічны апошні званок, пасля чаго педагогі выпусцілі ў неба белых галубоў, а вучні — балонікі.
 

Першы экзамен у школьнікаў адбудзецца ўжо 31 мая.
 

У сувязі з апошнім званком 30 мая ў Мінску, а таксама Мінскім раёне з 10.00 да 23.00 абмежаваны продаж спіртных напояў і піва. На школьных мерапрыемствах забронена выкарыстанне піратэхнічных вырабаў і запускаць ў неба ліхтарыкі.

БелаПАН