У Беларусі будуць рыхтаваць "праваслаўных псіхолагаў"

У Мінскім духоўным вучылішчы адкрыўся курс «Асновы праваслаўнай псіхалогіі», які ствараўся на працягу трох гадоў групай актывістаў і энтузіястаў у рамках «Школы праваслаўнай псіхалогіі».



2_492_1_6.jpg

Сёння прайсці навучанне можа любы чалавек, які цікавіцца праваслаўнай псіхалогіяй. Па заканчэнні курса, які доўжыцца адзін каляндарны год, слухачы курса з базавай псіхалагічнай адукацыяй атрымліваюць дыплом «Праваслаўны псіхолаг». Дыплом пацвярджае спецыялізацыю і дае права на адпаведную кансультатыўную практыку.

Для тых, хто не мае базавай адукацыі, прадугледжана афіцыйнае пасведчанне вывучэння асноў праваслаўнай псіхалогіі, якое дае пераважнае права працаўладкавання пры прыходах, у сацыяльных, місіянерскіх і паломніцкіх службах, перадае БЕЛТА.