У Беларусі ліквідуецца фонд выплат кампенсацый ахвярам фашызму
Для выплат ахвярам ў Расіі, Беларусі і Украіне ўлады ФРГ у 1993 годзе вылучылі 1 млрд. марак.
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі Беларускага рэспубліканскага фонду "Узаемаразуменне і прымірэнне». Фонд створаны для ажыццяўлення фінансавых выплат ахвярам фашызму ў гады Другой сусветнай вайны: сагнаным на прымусовыя работы і г.д.
Для выплат ахвярам ў Расіі, Беларусі і Украіне ўлады ФРГ ў 1993 годзе вылучылі 1 млрд. марак. "... У сувязі з завяршэннем выканання ўскладзеных на яго задач», — указваецца прычына ліквідацыі фонду ў пастанове Саўміна. Створанай камісіі даручана да 1 ліпеня бягучага года ліквідаваць фонд.