У Беларусі налічылі 12 тысяч рабоў

Аўстралійская праваабарончая арганізацыя Walk Free Foundation упершыню прадставіла вынікі даследавання ўзроўню рабства ў розных краінах свету Global Slavery Index 2013.



0vkcpo_w300h210.jpg

Усяго ў рэйтынг, апублікаваны ў чацвер, 17 кастрычніка, уключаны 162 краіны, расстаўленыя па меры паляпшэння сітуацыі з рабствам.

Традыцыйнае вызначэнне рабства, як "становішча або стану асобы, у дачыненні да якой прымяняюцца некаторыя або ўсе паўнамоцтвы, уласцівыя праву ўласнасці", складальнікі рэйтынгу Global Slavery Index 2013 пашырылі.

Паняцце "сучаснага рабства", на думку даследчыкаў, уключае ў сябе, сярод іншага, залежнасць ад крэдытораў, а таксама прымус да ўступлення ў шлюб.

Усяго, па дадзеных аўтараў Global Slavery Index 2013, пад крытэры сучаснага рабства ў свеце трапляе каля 29,8 млн чалавек. Сярод краін, якія ўносяць найбольшы ўклад у сусветнае рабства, абсалютным лідарам з'яўляецца Індыя, дзе рабамі з'яўляюцца ад 13,3 да 14,7 млн чалавек. На другім радку апынуўся Кітай з 2,8–3,1 млн рабоў. У агульным рэйтынгу Кітаю адведзена 84-е месца. На тэрыторыі Пакістана, які стаў трэцім па гэтым паказчыку, аўтары Global Slavery Index 2013 выявілі ад 2 да 2,2 млн сучасных рабоў.

Беларусь заняла 117-е месца ў рэйтынгу сусветнага рабства. Па дадзеных экспертаў, у Беларусі знаходзяцца ў рабстве 11–12 тыс. чалавек. Колькасць людзей, якія знаходзяцца ў рабстве на тэрыторыі Расіі, складае, па дадзеных аўтараў даследавання, ад 490 тыс. да 540 тыс. чалавек. РФ займае 49-е месца ў спісе. Сярод найбліжэйшых суседзяў Расіі па рэйтынгу сусветнага рабства апынуўся Узбекістан, які заняў 47-е месца, а таксама Грузія і Азербайджан, якія размясціліся на 50-м і 51-м месцах адпаведна.

Ва Украіне ва ўмовах рабства, пазыковай кабалы і паднявольнай працы знаходзяцца 110–112 тыс. чалавек. Краіна займае 86-е месца ў спісе.

TOP-10 самых праблемных у дачыненні да рабства краін свету

Маўрытанія — 140–160 тыс. рабоў на 3,8 млн насельніцтва

Гаіці — 200–220 тыс. на 10,2 млн

Пакістан — 2–2,2 млн на 179 млн

Індыя — 13,3–14,7 млн на 1,2 млрд

Непал — 250–270 тыс. на 24,5 млн

Малдова — 32–35 тыс. на 3,6 млн

Бенін — 76–84 тыс. на 10 млн

Кот-д'Івуар — 150–160 тыс. на 20 млн

Гамбія — 13–15 тыс. на 1,8 млн

Габон — 13–14 тыс. на 1,6 млн

TOP–10 самых свабодных ад рабства краін свету

Ісландыя — менш за 100 на 320 тыс. насельніцтва

Ірландыя — 300–340 на 4,6 млн

Вялікабрытанія — 4,2–4,6 тыс. на 63 млн

Новая Зеландыя — 470–520 на 4,4 млн

Швейцарыя — 990–1100 на 8 млн

Швецыя — 1,2–1,3 тыс. на 9,5 млн

Нарвегія — 620–690 на 5 млн

Люксембург — менш за 100 на 531 тыс.

Фінляндыя — 670–740 на 5,4 млн

Данія — 700–760 на 5,6 млн

telegraf.by