У Беларусі павялічылася колькасць ВІЧ-інфікаваных
У Беларусі налічваецца 12 213 чалавек, якія жывуць з ВІЧ. Пра гэта паведаміла аддзяленне прафілактыкі ВІЧ/СНІДу ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
На 1 студзеня 2014 года ў краіне зарэгістравана 15.711 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Па выніках 2013 паказчык захворвання павялічыўся да 16,2 на 100 тыс. насельніцтва — гэта на 25,6 % вышэй, чым за 2012 (12,9 ).
Найбольшая колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў Гомельскай вобласці — 7567 (паказчык распаўсюджанасці — 382,2 на 100 тыс. жыхароў), у Мінскай вобласці — 2 197
(130,7) і ў Мінску — 2255 (102).
Агульная колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ва ўзроставай групе ад 15 да 29 гадоў — 8799 (доля ў агульнай структуры ВІЧ- інфікаваных — 56%). Удзельная вага прадстаўнікоў узроставай
групы 15-19 гадоў у агульнай структуры ВІЧ-інфіцыраваных за 2013 знізілася да 1,6 % (у 2012 годзе гэты паказчык быў 1,9 %).
БелТА