У Беларусі праблемы з доступам у інтэрнэт

Беларускія карыстальнікі 26 верасня сутыкнуліся з праблемамі доступу ў інтэрнэт, прычым яны ўзнікаюць у абанентаў любых правайдэраў. Як паведаміў правайдэр Белінфанэт (adsl.by), гэта звязана з двума буйнымі аварыямі ў магістральнага правайдэра RETN па напрамках: Капенгаген - Стакгольм 26.09 c 09:10:15 і Масква - Тула 26.09 c 10:04:30.



internet.jpg

«Вы можаце мець праблемы па некаторых напрамках, павелічэнне затрымак. Таксама магчымая поўная непрацаздольнасць сэрвісаў» — піша RETN.NET. Тэхнічнай службай Белінфанэт з 10:05 26 верасня зафіксаваныя цяжкасці пры доступе да некаторых замежных рэсурсаў (у прыватнасці, да сацыяльных сетах «УКантакце» і Twitter).
Як удакладняе рэсурс providers.by, паколькі дзяржаўны манапаліст на знешні канал, кампанія «Белтэлекам» значную частку замежнага трафіку прапускае праз RETN, праблема закранула ўсіх беларускіх карыстальнікаў.
Інфармацыі аб тэрмінах вырашэння праблемы пакуль няма.
telegraf.by