У Беларусі ствараюць “Народную Біблію”
Сустаршыня аргамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец прапанаваў грамадскім актывістам Бярозаўскага раёна ўключыцца ў акцыю “Народная Біблія”, прымеркаваную да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны ў 2017 годзе.
Кожны ўдзельнік акцыі мусіць ад рукі перапісаць раздзел Бібліі па-беларуску. Агулам у Бібліі 1189 раздзелаў. Мяркуецца, каб да 2017 года па кожным раздзеле па-беларуску з розных беларускіх перакладаў Бібліі была складзеная адна, паведамляе Радыё“Рацыя”.
“1189 беларусаў. Бог адзіны. Мова адна. Краіна адна. Народ адзін”, — адзначыў Павел Севярынец.
Да напісання Народнай Бібліі прыцягваецца шырокае кола людзей з розных партый, цэркваў і канфесій.