У Беларусі затрыманы ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін

Калегі эксперта на ўмовах ананімнасці паведамляюць, што яго затрымаў КДБ.



aliesin1.jpg

Паводле інфармацыі, атрыманай сайтам charter97.org, Аляксандра Алесіна абвінавачваюць у «шпіянажы», аднак на карысць якой краіны — невядома. У рэдакцыі выдання «Беларусы і рынак», з якой супрацоўнічае ваенны аглядальнік, сказалі, што ён увесь дзень адсутнічаў на працы. Паводле іншых звестак, з ім не могуць звязацца ўжо некалькі дзён.
Са слоў крыніцы, Аляксандра Алесіна арыштавалі ў кавярні ў цэнтры горада падчас абеду са знаёмым. Інфармацыю пра гэта перадалі беларускім праваабаронцам.
Затрыманне Аляксандра Алесіна неафіцыйна пацвердзілі некаторыя беларускія палітыкі, аднак ніякіх падрабязнасцей не паведамілі. Тэлефон эксперта спачатку не адказваў, а затым быў выключаны.
Мы спрабуем даведацца новыя падрабязнасці затрымання.
Аляксандр Алесін — журналіст, эканамічны аглядальнік газеты «Беларусы і рынак». Спецыялізуецца ў сферы ваеннай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, якія пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).
charter97.org