У Беларусь пераехала ўжо 60 тысяч украінцаў
Кожны дзень ад украінскіх грамадзян паступае каля 30 зваротаў з просьбай аб пераездзе на пастаяннае месца жыхарства.

Больш за 60 тысяч украінцаў пераехала ў Беларусь у сувязі з крызісам ва Украіне, паведаміў 26 лютага амбасадар Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка. Паводле яго слоў, кожны дзень ад украінскіх грамадзян паступае каля 30 зваротаў з просьбай аб пераездзе на пастаяннае месца жыхарства.
З пачатку года ў Беларусь пераехала каля 1600 украінцаў. У асноўным іх накіроўваюць для пражывання ў Гомельскую і Віцебскую вобласці, менш — у Гродзенскую і Брэсцкую, перадае ТАСС.