У БНТУ робяць выходны для тых, хто прагаласаваў датэрмінова (скрыншот)
У рэдакцыю газеты даслалі скрыншот размовы «УКантакце» са старастай, дзе тая паведамляе, што для тых, хто прагаласуе датэрмінова, у пятніцу і суботу будзе выходны дзень.

Чытач паведаміў, што гэтая сітуацыя адбываецца у яго групе аднаго з факультэтаў БНТУ. Учора БНТУ ўжо адзначылася парушэннямі.