У Брэсце адкрылася выстава пра агітацыю, прапаганду і ідэалогію (фота)

Выстава савецкіх і нацысцкіх газет часоў акупацыі праходзіць у фае Берасцейскага кінатэатру “Беларусь”, што месціцца на вуліцы Савецкай. Ініцыятарам экспазіцыі выступілі мясцовыя ідэолагі, а стэнды выставы пакідаюць неадназначныя ўражанні.



wp_20140315_018.jpg

Кажа моладзевы лідар Зміцер Хведарук, які наведаў выставу:

— Увогуле ў звязку з падзеямі ва Украіне, у прыватнасці ў Крыме, тэма прапаганды, мне здаецца, надзвычай актуальная. Не ведаю, наколькі ідэалагічны аддзел адмыслова для гэтага зладзіў такую выставу, але ўражанне досыць цікавае. Было цікава параўнаць, пра што пісалі савецкія агітацыйныя матэрыялы, беларускія, на што звярталі ўвагу немцы, заклікаючы людзей удзельнічаць у іхніх фармаваннях.

Адметнасцю з’яўлецца тое, што каментары да інсталяцыяў зроблены па-беларуску. Апроч уласна гістарычных звестак, праводзяцца паралелі і з сучаснасцю. Напрыклад, адзін са стэндаў зазначае, што бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваецца ў сваім ідэалагічных мэтах цяперашнімі супраціўнікамі існуючага дзяржаўнага ладу Беларусі.
 

wp_20140315_002.jpg

wp_20140315_003.jpg

wp_20140315_004.jpg

wp_20140315_005.jpg

wp_20140315_006.jpg

wp_20140315_007.jpg

wp_20140315_008.jpg

wp_20140315_009.jpg

wp_20140315_010.jpg

wp_20140315_011.jpg

wp_20140315_012.jpg

wp_20140315_013.jpg

wp_20140315_014.jpg

wp_20140315_015.jpg

wp_20140315_016.jpg

wp_20140315_017.jpg

wp_20140315_018.jpg

wp_20140315_021.jpg

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара