У Брэсце плануецца шэсце ў падтрымку ўкраінскага Еўрамайдана
Заяўку на правядзенне акцыі адправіў 2 снежня ў гарвыканкам старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб]яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек.
![kiev_01dek091.jpg kiev_01dek091.jpg](/img/v1/news/full/kiev_01dek091.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведаміў БелаПАН Вуек, мэта масавага мерапрыемства выказаць салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе.
Гадзіннае шэсце плануецца ў цэнтры горада, колькасць удзельнікаў — да 15 чалавек. Падчас масавага мерапрыемства мяркуецца выкарыстанне адпаведных транспарантаў і лозунгаў.
"Мы падтрымліваем украінскі народ і яго жаданне быць разам з Еўропай, — сказаў Вуек. — Спадзяемся, што сітуацыя ва Украіне стане фактарам, які паўплывае на развіццё падзей у Беларусі ў дэмакратычны бок".