У БРСМ прыдумалі замену «георгіеўскай стужцы»

Яе можа замяніць чырвона-зялёная стужка з яблыневым кветам.



У Мінску праходзіць з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 20 студзеня сход прадзяржаўнай арганізацыі наведвае Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляюць карыстальнікі сацсетак, на з'едзе сябры БРСМ прапанавалі альтэрнатыву вядомай расійскай георгіеўскай стужцы. Яе мае замяніць чырвона-зялёная стужка з яблыневым кветам.
Паведамляецца, што першую такую стужку ўручылі кіраўніку Беларусі, які паставіўся вельмі прыхільна да такой ініцыятывы.
euroradio.fm