У чаканні беспрацоўя
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сямён Шапіра паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца скараціць агульную колькасць льнозаводаў у Беларусі да 22.
Калі далейшы лёс Шклоўскага льнозавода вызначаны ў лепшы бок — прадпрыемства атрымае новае замежнае абсталяванне і працягне сваю працу, то вялікае пытанне, ці застанецца далей льнозавод у
Круглым.
Адзінае прамысловае прадпрыемства Круглянскага раёна знаходзіцца ў вельмі цяжкім фінансавым стане.

Зараз на прадпрыемстве няма пастаяннага кіраўніка, змянілася ўжо некалькі «выконваючых абавязкі дырэктара», а пра месцазнаходжанне мінулага дырэктара завода не ведае дакладна ніхто
з супрацоўнікаў таварыства. Летам работнікаў прадпрыемства адправілі ў працоўныя адпачынкі, грошы за адпачынак супрацоўнікі таварыства з вялікімі цяжкасцямі і пасля шматлікіх скаргаў у розныя
інстанцыі змаглі атрымаць праз значны час. Зараз заробак на заводзе выплачваецца за кошт крэдытаў банка і дапамогі дзяржавы.
Раней была надзея, што грошы ў развіццё прадпрыемства ўкладзе прыватны інвестар. З восені 2008 года паміж прадстаўнікамі дзяржавы і групай інвестараў, якую прадстаўляе вядомы прадпрымальнік
Сяргей Левін, вяліся перамовы пра тое, што бізнесмены набудуць шэсць з сямі льнозаводаў Магілёўскай вобласці — у Хоцімску, Мсціславе, Шклове, Горках, Круглым і Кіраўску. Інвестыцыі ў кожны з
льнозаводаў павінны былі скласці 8–10 мільёнаў долараў. Аднак у верасні стала вядома, што Сяргей Левін афіцыйна паведаміў пра адмову ад рэалізацыі праекта (бакі не здолелі дамовіцца пра кошт
прадпрыемстваў).
Зараз супрацоўнікі ААТ «Круглянскі льнозавод», большая частка якіх працуе на заводзе шмат гадоў, знаходзяцца ў чаканні, што будзе з прадпрыемствам далей.
Сяргей Семяновіч