У Харкаве праходзяць два мітынгі, перакрыта метро (фота)
У Харкаве пад будынкам гарсавету праходзяць мітынг за адзіную Ўкраіну і мітынг за федэралізацыю, у цэнтры горада перакрытыя дзве станцыі метро, — перадае "Украінская праўда".
Мітынг за адзінства Украіны ў харкаве. 23 красавіка 2014 года. Фота Дозора
У самім будынку сёння павінна адбыцца пасяджэнне Харькаўскага гарсавета.
Паралельна некалькі прарасейскіх арганізацый праводзяць мітынг за федэралізацыі Украіны.
Фота твітер-юзера @itsector
Пад будынкам гарсавета знаходзіцца вялікая колькасць міліцыі.
У
Харкаўскі гарсавет каля 9 раніцы праз уваход з боку пл. Канстытуцыі зайшло каля двух дзесяткаў людзей
спартовага выгляду, перадае АТН.
Іх правёў Валянцін Топчы, дырэктар дэпартамента па ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і грамадзянскай абароне.
Маладыя людзі, па ўсёй бачнасці, у курсе, яны
адразу сфармаваліся ў групы. Маладыя людзі вельмі падобныя на тых, каго называюць
"цітушками".
На пытанне карэспандэнта АТН да Топчага, хто гэтыя людзі і
чаму іх правялі, ён адказаў, што нічога не ведае і нікога не бачыў.
Станцыі метро "Савецкая" і "Гістарычны музей", якія знаходзяцца на плошчы Канстытуцыі не працуюць, паведамляе "Status quo".
У метро заявілі, што станцыі не працуюць па тэхнічных прычынах.