У Гродна аднавілі Дом рамёстваў

На вуліцы Ажэшка ў Гродна аднавілі Дом рамёстваў. Першапачаткова гэты будынак ўваходзіў ў старажытны раён Гарадніца — гістарычны раён Гродна, створаны па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 1765–1785 у вёсцы Гарадніца (зараз цэнтральная частка горада), з мэтай стварэння культурна-прамысловага цэнтра на 1500 жыхароў.
 
Гэты будынак — старажытны дом майстра, які з’яўляецца тыповай для XVIII стагоддзя пабудовай і прыкладам манументальнага жытла з новымі для таго часу канструкцыямі.

e42ad93f7491f2a38ba2ec1416ef6f55.jpg

Менавіта ў гэтым будынку знаходзіўся гродзенскі музей гісторыі гарадніцы і гарадзенскія майстры народнай творчасці рабілі свае выставы да пачатку 2011 года. Музей яшчэ зачынены і чакаецца, што ён адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў напрыканцы сакавіка.
Паводле regionby.org