У Гродзенскай вобласці працягваецца знішчэнне дрэваў
На Гродзеншчыне працягваецца працэс татальнага вынішчэння старых дрэваў вакол хрысціянскіх храмаў, а таксама абапал дарог. Такая практыка пачалася яшчэ за часам кіравання Уладзімірам Саўчанкам Гродзенскім аблвыканкамам і працягваецца дагэтуль. У вёсках і мястэчках паслядоўна вырэзваюцца старыя прысады і нават цэлыя паркі. У выніку населеныя пункты істотна губляюць сваё аблічча. Можна прыгадаць такія мястэчкі, як Любча (Наваградскі раён), Каменка (Шчучынскі раён), Дзярэчын (Зэльвенскі раён), Лунна (Мастоўскі раён) і шматлікія іншыя.
На Гродзеншчыне працягваецца працэс татальнага вынішчэння старых дрэваў вакол хрысціянскіх храмаў, а таксама абапал дарог.
Такая практыка пачалася яшчэ за часам кіравання Уладзімірам Саўчанкам Гродзенскім аблвыканкамам і працягваецца дагэтуль. У вёсках і мястэчках паслядоўна вырэзваюцца старыя прысады і нават цэлыя паркі. У выніку населеныя пункты істотна губляюць сваё аблічча. Можна прыгадаць такія мястэчкі, як Любча (Наваградскі раён), Каменка (Шчучынскі раён), Дзярэчын (Зэльвенскі раён), Лунна (Мастоўскі раён) і шматлікія іншыя.
Асаблівы вялікі маштаб выразанне дрэваў набыло пры аўтадарогах усёй вобласці, дзе фактычна цалкам вынішчаюцца прыдарожныя лесапалосы. Пры тым у зімовы перыяд “голыя дарогі становяцца асабліва небяспечнымі — пры завеях кіроўцы папросту губляюць арыентацыю на мясцовасці. Добра ведама, што дрэвы заўсёды служаць дадатковым арыенцірам. Апроч гэтага зімой дарогі без дрэваў абапал іх больш завейваюцца снегам і ад гэтага становяцца больш аварыйнымі. Акрамя ўсяго, даўно ведама і даказана, што дрэвы пры дарогах істотна змяншаюць шкоднае ўздзеянне аўтамабільных выкідаў на сельскагаспадарчыя пасевы.
Выразаюцца паўсюль дрэвы і вакол хрысціянскіх храмаў, прычым не толькі старыя, а ўвогуле ўсе дрэвы. Праваслаўныя і каталіцкія святары пры тым маўчаць. Характэрна, што абласныя і раённыя ўлады фактычна нічым не матывуюць свае варварскія дзеянні па татальным знішчэнні дрэваў. Пратэставыя галасы асобных жыхароў і грамадзян папросту ігнаруюцца, а экалагічных арганізацый альбо няма, альбо яны вельмі слабыя, каб супраціўляцца такому незразумеламу дзікунству ўладаў.
Паводле сайта “Гарадзенская вясна