У Гародні паўторна аштрафавалі за акцыю "Стоп-падатак"
У Гародні супрацоўнікі ДАІ, якія 27 снежня падчас акцыі "Стоп-падатак" затрымалі актывіста аргкамітэту Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Міколу Верамеенку, паўторна спынілі яго 4 студзеня.

Свае дзеянні яны спачатку патлумачылі тым, што актывіст ехаў нібы з не ўключаным святлом фараў, і заявілі, што гэта зафіксавана на відэарэгістратары, аднак пацвердзіць гэта адмовіліся, саслаўшыя на тое, што не ўмеюць паказваць запісы. Таксама міліцыянты заявілі, што хочуць праверыць дакументы Міколы Верамеенкі.
У выніку супрацоўнікі ДАІ выпісалі штраф за выяўленыя недахопы аптэчкі. Сам штраф актывіст не аспрэчвае, але мяркуе, што паўторнае яго спыненне аднымі і тымі ж міліцыянтамі, з'яўляецца
формай ціску на яго за ўдзел у акцыі "Стоп-падатак".
Прэсавая служба БХД