У Глыбокім пачынаецца збор подпісаў за закрыццё турмы

У Глыбокім у межах кампаніі “Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па зборы подпісаў за закрыццё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварээнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.



glub_turma.jpg

Турма ў Глыбокім

Апроч таго, што турма псуе знешні выгляд цэнтру Глыбокага і ўсім сваім выглядам нагадвае пра часы сталінскіх рэпрэсіяў (перад ёй на ўспамін рэпрэсіяў нават усталяваныя праваслаўныя крыж і звон), яна таксама ўвасабляе сабой жывую памяць часоў ганенняў на хрысціянаў. Бо перад тым, як стаць турмой, будынак быў спачатку ўніяцкай царквой, затым праваслаўнай, і каталіцкім касцёлам.

Пачатак збору подпісаў за закрыццё турмы запланаваны ўжо на гэтым тыдні.

Прэс-служба БХД