У Гродне сустрэнуцца былыя вязні гета і канцлагераў

Сустрэча былых вязняў ладзіцца па ініцыятыве Фонду імя Максімільяна Кольбе (Германія) пры дапамозе “Карытас Гродзенскай дыяцэзіі.



get_im.jpg

Маленькі вязень Асвенцыма

12 снежня ў зале манастыра сясцёр назарацянак збяруцца жыхары Гродзенскай вобласці, якія ў вайну былі вязнямі канцлагераў і гета. 13 снежня сустрэнуцца былыя вязні Азарычаў.

Дырэктар “Карытас Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталь Дабраловіч:

— Падобныя сустрэчы супольнасць Максімільяна Кольбе праводзіць штогод. Яны на працягу прыкладна 15 гадоў маюць кантакты з былымі малалетнімі вязнямі канцлагераў з Гродзеншчыны. У гэтым годзе звярнуліся да нас з просьбай дапамагчы арганізаваць сустрэчу і падарункі.

Мы рыхтуем 95 прадуктовых пасылак. Тыя, хто маюць здароўе і магчымасць прыехаць у Гродна — атрымаюць іх тут, у каго такой магчымасці нямамы перададзім падарункі праз мясцовыя парафіі.

У сустрэчы былых вязняў возьме ўдзел валанцёр Фонду св. Максімільяна Кольбе з Германіі Георг Таўбіц і старшыня праўлення Лодзінскага таварыства дапамогі былым палітычным вязням гітлераўскіх канцлагераў, турмаў і гета Эва Тонацка.

www.t-styl.info