У Гродне жыхары прыватнага сектару патрабуюць заасфальтаваць разбітыя вуліцы (фота)

У Гродне актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі змагаюцца за добраўпарадкаванне вуліц. Паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам у прыватным сектары бакі вуліц, якія бачныя з цэнтральных вуліц, заасфальтавалі, а ў сярэдзіне дарогі засталіся разбітымі.



1447082081_zu2qfd4urew.jpg

Фота bchd.info

“Хтосьці з чыноўнікаў там праязджаў, і перад яго прыездам пачаткі вуліц заасфальтавалі, а далей іх пакінулі разбітымі”, — адзначыў гарадзенскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Мікола Баўсюк.
 

Вырашэннем гэтага пытання заняўся хрысціянскі дэмакрат Глеб Храпавіцкі, які каардынуе збор подпісаў па разбураных вуліцах. 8 лістапада з удзелам жыхароў вуліц адбыўся круглы стол, на якім яны пагадзіліся дапамагаць у зборы подпісаў.
bchd.info

1447081989_hqiswwfogdu.jpg

 

1447082002_bmaxzzblzv8.jpg