У Камаях адрэстаўравалі касцёл Святога Яна Хрысціцеля

У Камайскім касцёле Святога Яна Хрысціцеля аднавілі фрэскі з Пагоняй і прэзьбітэрый. Гэты касцёл знаходзіцца на Пастаўшчыне, збудаваны ў ХVІ стагоддзі і лічыцца самым старым у Віцебскай дыяцэзіі.



kamai_3_750x400.jpg

Займаліся рэстаўрацыяй спецыялісты з Мінску. А біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч правёў абрад асвячэння.

Па словах ксяндза Яцэка Хутмана, які служыць у Камаях, яны рабілі рэстаўрацыю касцёла, каб паказаць людзям, што касцёл жыве, як і вера ў Бога.

— Намалявалі фрэскі, але пазней змянілі іх колер, бо быў няўдалы. У час імшы ўшанавалі і памяць пакутніка, духоўнага апекуна руху “Салідарнасць” ў Польшчы ксяндза Ежы Папялушкі.
— Ёсць вялікія таямніцы ў жыцці, не толькі ў веры. Жыццё ксяндза Ежы Папялушкі нам зараз цяжка зразумець. Яго трэба душой разумець.

Ксёндз Ежы Папялушка адважна выказваўся аб правах чалавека, крытыкаваў камуністычную ўладу, тысячы людзей прыходзілі паслухаць яго казанні. Роўна 30 год таму ён быў забіты прыслугачамі камуністычнага рэжыму.

thumbs_kamai-1.jpg


thumbs_kamai-2.jpg


thumbs_kamai-3.jpg


thumbs_kamai-4.jpg


thumbs_kamai-5.jpg


thumbs_kamai-6.jpg


thumbs_kamai-7.jpg


thumbs_kamai-8.jpg


thumbs_kamai-9.jpg


thumbs_kamai-10.jpg


thumbs_kamai-11.jpg


thumbs_kamai-12.jpg


thumbs_kamai-13.jpg


thumbs_kamai-14.jpg


thumbs_kamai-15.jpg


thumbs_kamai-16.jpg


Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара