У Кіраўскім раёне жанчына падпаліла хлеў са сваім каханым
У мінулым годзе ў дачыненні да жанчыны заводзілі крымінальную справу за катаванне сужыцеля.
З грамадзянскім мужам 50-гадовая жанчына пражывае ўжо даўно. За час сумеснага жыцця паміж імі здараліся гучныя сваркі. У мінулым годзе ў дачыненні да жанчыны заводзілі крымінальную справу за
катаванне сужыцеля, піша БЕЛТА.
Цяпер мужчына, баючыся гневу каханай, падчас сваркі зачыніўся на гарышчы хлява. На заклікі сужыцелькі выйсці ён не рэагаваў. Тады жанчына ў лютасьці намачыла анучу ў лёгкаўзгаральную вадкасць і
паклала яе пад дах хлява. Аднак нават калі хлеў пачаў гарэць, мужчына не выйшаў. Суседзям з цяжкасцю ўдалося патушыць драўляны будынак.
За спробу падпалу ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па арт.218 ч.2 Крыминальнага кодэксу (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ёй пагражае пакаранне аж да
пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў