У Лідзе паміналі загінулых байкераў
У лідскім храме абраза Божай Маці “Спагнанне загінулых” адбылося набажэнства аб матацыклістах, якія загінулі цягам цёплага сезона.

фота eparhia.by
19 верасня матацыклісты-байкеры наведалі магілы таварышаў на гарадскіх могілках, а затым прыйшлі ў храм, дзе настаяцель іерэй Сяргей Андрухавец здзейсніў заўпакойную літыю, паведамляе eparhia.by.
Звярнуўшыся да аматараў мотаспорту с павучальным словам, святар нагадаў ім пра адказнасць не толькі за сваё жыццё, але і жыццё іншых, а затым акрапіў байкераў святой вадой.